8 красавіка, Мінск /Ганна Сініцкая - БЕЛТА/. Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр з 11 красавіка па 10 мая спыняе паказы спектакляў, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове.
Гледачы могуць здаць білеты ў касу тэатра не пазней за дату адмененага спектакля і вярнуць грошы. Таксама можна захаваць набытыя білеты і наведаць іншыя пастаноўкі пазней, папярэдне звязаўшыся з тэатрам па тэлефоне або электроннай пошце.