4 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У музейным комплексе "Дудуткі" ўсе жадаючыя 7 лістапада могуць паглыбіцца ў эпоху Сярэдневякоўя і азнаёміцца з рыцарамі Вялікага княства Літоўскага, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
"Гістарычныя праграмы праводзім па суботах. Яны заўсёды прысвечаны розным прамежкам часу. На гэты раз пастараемся азнаёміць людзей з эпохай Грунвальдскай бітвы. Яна адбылася 600 гадоў таму, будзем акцэнтавацца на ходзе ваенных кампаній 1300-1450 гадоў. Рэалізаваць ідэю дапамогуць тэатры сярэдневяковай культуры і ваенна-гістарычныя клубы", - расказалі ў музейным комплексе.
Фармат праекта аб'ядноўвае некалькі разнапланавых мерапрыемстваў. Гэта выступленні рэканструктараў, пастановачныя паядынкі, дэманстрацыя тактыкі і тэхнікі бою розных гістарычных перыядаў, адкрытыя лекцыі з гісторыкамі, этнографамі, а таксама майстар-класы і выступленні музычных калектываў.
Праект "Легендарныя эпохі" прызначаны ў інтэрактыўным фармаце расказваць аб самых значных перыядах, падзеях і людзях Беларусі. Кожныя выхадныя на тэрыторыі музейнага комплексу "Дудуткі" праходзіць спецыяльная праграма, якая расказвае аб пэўнай гістарычнай эпосе або падзеі ў гісторыі краіны.