9 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Актуалізаваны пералік краін, у якіх рэгіструюцца выпадкі інфекцыі COVID-19, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
На 8 ліпеня з пераліку выключаны яшчэ 12 дзяржаў. Гэта Алжыр, Андора, В'етнам, Кіпр, Куба, Ліван, Маўрыкій, Малайзія, Новая Зеландыя, Сан-Марына, Тайланд, Туніс.
У Міністэрстве аховы здароўя адзначылі, што тыя, хто прыбывае з гэтых краін, не абавязаны знаходзіцца ў самаізаляцыі на працягу 14 каляндарных дзён з дня прыезду ў Беларусь.