18 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/.
Мінск уваходзіць у першую тройку гарадоў для адпачынку расійскіх турыстаў у навагоднюю ноч. Такія даныя прадаставіў БЕЛТА інтэрнэт-сэрвіс пошуку атэляў RoomGuru.ru.Самымі папулярнымі замежнымі гарадамі для сустрэчы Новага года сталі Прага, Талін, Мінск, Рым, Берлін, Рыга, Вільнюс, Вена, Парыж і Хельсінкі. Самая танная навагодняя ноч у Вільнюсе (менш за 3 тыс. расійскіх рублёў), а самая дарагая - у Парыжы (больш за 8 тыс. расійскіх рублёў).
Сярод расійскіх гарадоў найбольш запатрабаваны адпачынак у Маскве, Санкт-Пецярбургу і Казані.
Рэйтынг заснаваны на даных пошуку і броні атэляў і апартаментаў для пражывання з 31 снежня 2016 года на 1 студзеня 2017 года.