12 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску сёння стартуе чарговы этап спаборніцтваў каманд групы ў розыгрышу Еўрапейскай жаночай баскетбольнай лігі (EWBL), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У першым матчы баскетбалісткі "Цмокі-Мінск" згуляюць з расійскім клубам "Ніка" з Сыктыўкара. Заўтра "Цмокі" сустрэнуцца з літоўскім "Кібіркштысам" з Вільнюса, "Ніка" будзе сапернічаць з гродзенскай "Алімпіяй", а лідары беларускага чэмпіянату спартсменкі "Гарызонта" згуляюць з латвійскім ТТТ з Рыгі.
У новым сезоне ў гэтай папярэдняй групе EWBL пакуль гулялі толькі беларускія каманды. Баскетбалісткі "Гарызонта" атрымалі дзве вікторыі, разграміўшы "Цмокі" - 82:43 і "Алімпію" - 68:54. Акрамя таго, "Цмокі-Мінск" узялі верх над "Алімпіяй" з перавагай усяго тры ачкі - 88:85. Акрамя іх тут плануюць згуляць расійскі "Растоў" і "Дынама" з Новасібірска.
У групе А выступяць латвійская "Ліепая", украінскі "Праметэй" з Каменскага, нідэрландскі "Амстэрдам", чэшская "Острава", славацкія "Кошыцэ" і "П'ешцяні".