5 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гараджан і гасцей сталіцы 9-10 верасня запрашаюць на бясплатныя пешаходныя экскурсіі, прысвечаныя 950-годдзю Мінска, паведамілі БЕЛТА ў інфармацыйна-турысцкім цэнтры "Мінск".
Месцам збору ўдзельнікаў праекта стане гарадская ратуша, адкуль групы будуць апраўляцца ў 11.00, 15.00 і 17.00. Экскурсанты змогуць азнаёміцца з гісторыяй горада, даведаюцца пра многія займальныя факты з гарадскога жыцця мінулых стагоддзяў. У маршрут уключаны асноўныя славутасці гістарычнага цэнтра - Верхняга горада і Траецкага прадмесця.
Таксама 9 верасня ў мінчан ёсць магчымасць трапіць на аўтобусную экскурсію па зніжаных цэнах. Пазнавальныя рэйсы з прафесійным экскурсаводам адбудуцца ў 12.00, 14.30 і 17.00. Старт запланаваны ад аўтобуснага прыпынку каля будынка ратушы.
Праекты, накіраваныя на развіццё ўнутранага турызму, рэалізуюцца ў сталіцы ўжо некалькі гадоў. Правядзенне бясплатных экскурсій па гістарычным цэнтры стала добрай традыцыяй у дні святкавання Дня горада.