2 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Матч нацыянальных футбольных зборных Беларусі і Расіі адбудзецца 7 чэрвеня ў Мінску, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола".
Таварыская сустрэча беларускіх і расійскіх футбалістаў пройдзе на полі Нацыянальнага алімпійскага стадыёна "Дынама", час пачатку матчу вызначыцца пазней. Апошні раз зборная Беларусі праводзіла гульню на дамашнім стадыёне ў лістападзе 2021 годзе супраць зборнай Іарданіі.
Раней зборныя Беларусі і Расіі правялі чатыры таварыскія паядынкі: двойчы сапернікі згулялі ўнічыю і два разы выйгравалі расіяне.
Пасля сустрэчы ў Мінску беларускія футбалісты правядуць спарынг з камандай Ізраіля, які адбудзецца 11 чэрвеня ў Будапешце.