18 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дыега Марадона наведае матч у адказ 2-га раўнда Лігі Еўропы з удзелам брэсцкага "Дынама" і "Атрамітаса", які адбудзецца 2 жніўня ў Афінах. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускай каманды.
Напярэдадні ад'езду ў Аргенціну, куды старшыня праўлення "Дынама-Брэст" адправіўся да родных, ён сустрэўся з футбалістамі каманды. Лепшы футбаліст ХХ стагоддзя паводле версіі ФІФА выступіў з невялікай прамовай і даў некалькі парад ігракам.
У ходзе візіту ў Брэст Марадона таксама наведаў матч чэмпіянату Беларусі, у якім "Дынама" ўступіла ў родных сценах салігорскаму "Шахцёру" - 1:3.
Першы матч 2-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы паміж брэсцкім "Дынама" і грэчаскім "Атрамітасам" адбудзецца 26 ліпеня на поле беларускай каманды.