31 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларус Максім Мірны і філіпінскі тэнісіст Трэт Х'юі выйшлі ў паўфінал турніру ў амерыканскім Маямі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У чвэрцьфінальным матчы з амерыканскім дуэтам Джон Ізнер / Нікалас Манро беларуска-філіпінскі тандэм атрымаў перамогу ў двух сэтах – 6:1, 7:5.
Сапернікам Мірнага і Х'юі ў паўфінале будзе яшчэ адзін інтэрнацыянальны дуэт Равен Клаасен (ПАР) / Раджыў Рам (ЗША). У другім паўфінальным матчы амерыканскія браты-блізняты Боб і Майк Браяны сустрэнуцца з французскай парай П'ер-Юг Эрбер / Нікаля Маю.
У жаночым адзіночным разрадзе вядучая беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (8-ы нумар сусветнага рэйтынгу) напярэдадні таксама прабілася ў паўфінальную стадыю, дзе яе саперніцай будзе немка Ангеліка Крэбер (3). У іх сямі папярэдніх паядынках на турнірах пад эгідай ВТА 6 разоў перамагала Вікторыя Азаранка.