11 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Магілёўскі абласны тэатр лялек увайшоў у лік пераможцаў Міжнароднага тэатральнага фестывалю-форуму "Ззяючыя грані тэатра", паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве культуры.
За спектакль "На дне" паводле п'есы Максіма Горкага спецыяльнай прэміяй "Лепшая работа мастака" ўзнагароджана Таццяна Нерсісян - аўтар арыгінальнай сцэнаграфіі і лялек.
Удзел у фестывалі-форуме прынялі больш за 100 прафесійных, студэнцкіх, інклюзіўных, школьных, навучальных тэатраў і тэатральных студый з 17 рэгіёнаў Расіі, а таксама з Беларусі, КНР, Казахстана і Чэхіі.