11 снежня, Ашхабад /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка з кароткай экскурсіяй наведаў мемарыяльны комплекс "Народная памяць" у Ашхабадзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік беларускай дзяржавы ўсклаў вянок да манумента загінулым у Вялікую Айчынную вайну.
Мемарыяльны комплекс адкрыты ў кастрычніку мінулага года. Ён уключае ў сябе помнік у гонар Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, а таксама манументы, якія ўвекавечваюць памяць загінулых у Геок-Тэпінскай бітве і ахвяр Ашхабадскага землетрасення. Побач з комплексам размешчаны музей. Манументы акружаны фантанамі і кветнікамі.
На памяць аб наведванні музея Аляксандр Лукашэнка пакінуў запіс у Кнізе пачэсных гасцей.