27 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні родным і блізкім выдатнага кампазітара сучаснасці, народнага артыста РСФСР Уладзіміра Шаінскага. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
"З жыцця пайшоў чалавек вельмі вялікага таленту, які стаў сапраўдным кумірам для мільёнаў слухачоў. Яго музыка натхняла і заўсёды дарыла выключна станоўчыя эмоцыі", - гаворыцца ў спачуванні.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што песні Уладзіміра Шаінскага карыстаюцца заслужанай і шчырай любоўю прадстаўнікоў розных пакаленняў з многіх краін.