15 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Беларусі Бэлу Масумян з юбілеем, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
"Вы з'яўляецеся адным з вядучых майстроў сцэны Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага. Створаныя Вамі незабыўна кранальныя, эмацыянальна багатыя і рамантычныя вобразы гераінь заўсёды хвалявалі публіку сваёй паэтычнасцю, лірызмам і моцным характарам", - падкрэсліў Прэзідэнт.
На думку Аляксандра Лукашэнкі, высокай ацэнкі заслугоўвае шматгадовая творчая дзейнасць артысткі, накіраваная на развіццё лепшых традыцый нацыянальнай тэатральнай школы.