6 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з 90-годдзем народнага артыста СССР Уладзіміра Навумава. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Вы заслужылі славу і ўсенароднае прызнанне як выдатны рэжысёр і цудоўны сцэнарыст. Вашы карціны, якія вызначаюцца добрай акцёрскай ігрой, глыбокім сэнсам і жыццёвай філасофіяй, увайшлі ў залаты фонд савецкага і расійскага кінематографа", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі высока цэняць і паважаюць творчасць Уладзіміра Навумава, любяць незабыўныя вобразы створаных ім герояў. "Упэўнены, што Вы і ў далейшым будзеце ўносіць значны ўклад у пашырэнне культурнага дыялогу паміж народамі Беларусі і Расіі", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.