29 лістапада, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларускую біятланістку Надзею Скардзіна з заваяваннем залатога медаля на першым этапе Кубка свету ў шведскім Эстэрсундзе. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Твой яркі поспех, дасягнуты дзякуючы працавітасці і волі да перамогі, падарыў усім беларусам цудоўныя мінуты радасці і гонару за сваю краіну. Гэта тваё першае золата на этапах Кубка свету, якое ўсяляе ў каманду надзею і ўпэўненасць у сваіх сілах у пачатку алімпійскага сезона", - гаворыцца ў віншаванні.
Прэзідэнт пажадаў Надзеі Скардзіна, яе калегам па зборнай і трэнерскаму штабу здароўя, удачы і новых перамог.