21 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў мітрапаліта Філарэта, пачэснага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі з днём нараджэння. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Сваім служэннем Вы ўнеслі вялікі ўклад у развіццё Беларускай праваслаўнай царквы. Ваш агульнапрызнаны аўтарытэт заўсёды дапамагаў у вырашэнні важных дзяржаўна-царкоўных пытанняў", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што мітрапаліт Філарэт па праву з'яўляецца самым пачэсным іерархам у Беларусі, яго вопыт архіпастыра і настаўніка запатрабаваны ў сучасных умовах і дапамагае ўмацаванню духоўнага адзінства беларускага грамадства.