29 мая, Ісламабад /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у цырымоніі пасадкі дрэва ў парку
"Шакарпарыян" у Ісламабадзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.Парк "Шакарпарыян" з'яўляецца гістарычным цэнтрам Ісламабада. З пенджабскай мовы яго назва перакладаецца як "салодкі" і "месца адпачынку". На заходняй вяршыне ўзгорка парку знаходзіцца Манумент Пакістана, побач з ім - Музей гісторыі Пакістана. Усходняя вяршыня - папулярны парк для адпачынку, прагулак, пікнікоў, дзе размешчаны сады. Па традыцыі тут высаджваюць сосны кіраўнікі дзяржаў, якія наведвалі Пакістан, у знак дружбы паміж краінамі. Дрэва, пасаджанае тут Аляксандрам Лукашэнкам, стала 125-м у гэтай алеі.
Аляксандр Лукашэнка пакінуў запіс у Кнізе ганаровых гасцей парку. "Уражаны ісламабадскім паркам "Шакарпарыян", які ўвасабляе адзінства Пакістана і яго шчыры намер жыць у згодзе з народамі Зямлі, - гаворыцца ў запісе. - Няхай дрэва, пасаджанае мной сёння, служыць добрым знакам дружалюбных адносін паміж Беларуссю і Пакістанам, іх дынамічнага развіцця і росквіту".