29 кастрычніка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прадстаўнікі БРСМ у час сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам вылучалі шмат прапаноў, і адна з іх датычылася больш шырокай папулярызацыі дзяржаўнай сімволікі краіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У прыватнасці, удзельніца сустрэчы Настасся Лапко расказала аб тым, што ў час узыходжання на самыя высокія горы Еўропы і Афрыкі, Эльбрус і Кіліманджара яны з мужам з гонарам устанавілі там дзяржаўны сцяг Беларусі. Прадстаўнік БРСМ прапанавала больш шырока папулярызаваць сімволіку краіны. На яе думку, беларускі сцяг павінен быць у кожнай сям'і, і прапанавала зрабіць пры будучым перапісе насельніцтва такі падарунак у кожны дом.
Кіраўніку дзяржавы спадабалася такая прапанова: "Гэта добрая ідэя, мы не проста падумаем, а рэалізуем яе".
Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што традыцыя шырока папулярызаваць нацыянальную сімволіку ёсць у многіх краінах.