5 кастрычніка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнты Беларусі і Венесуэлы Аляксандр Лукашэнка і Нікалас Мадура пасля праведзеных у Мінску афіцыйных перагавораў абмяняліся падарункамі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік беларускай дзяржавы падарыў свайму венесуэльскаму калегу габелен з выявай Мірскага замка, а першай лэдзі Венесуэлы Сілі Флорэс - камплект сталовай бялізны з лёну з вышыўкай элементаў рысунка Слуцкіх паясоў. Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь з'яўляецца адным з лідараў у свеце па вытворчасці тканін з лёну і адзначыў выдатныя спажывецкія ўласцівасці прадукцыі з гэтага матэрыялу.
У сваю чаргу Нікалас Мадура падарыў Прэзідэнту Беларусі карціну, на якой адлюстраваны від на сталіцу Венесуэлы - Каракас. "Гэта мы размесцім у Палацы Незалежнасці побач з тваім падарункам і падарункам Чавеса", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. "Там яго месца", - згадзіўся венесуэльскі лідар.