29 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу, удзельнікам Архірэйскага сабору Рускай праваслаўнай царквы ў сувязі з пачаткам работы Архірэйскага сабору. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Гэты сход архіпастыраў асабліва сімвалічны, паколькі праходзіць у дні стагоддзя з пачатку Вялікага Памеснага сабору Расійскай царквы і аднаўлення патрыяршаства. Руская праваслаўная царква прайшла няпросты гістарычны шлях, на працягу стагоддзяў заставалася захавальніцай высокіх духоўных і маральных ідэалаў, прапаведавала справядлівасць, любоў, мір і стварэнне. І сёння яна карыстаецца нязменным аўтарытэтам, з'яўляючыся асновай яднання і згуртаванасці грамадства", - гаворыцца ў прывітанні.
Кіраўнік дзяржавы перакананы, што праца Архірэйскага сабору будзе значнай і плённай, а прынятыя рашэнні паслужаць добрай справе духоўнага ўдасканалення брацкіх народаў.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Патрыярху Кірылу і ўсім удзельнікам высокага сходу моцнага здароўя, поспехаў і дабрабыту.