10 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 10 красавіка сустрэнецца з кіраўнікамі і калектывамі буйнейшых дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Сустрэча пройдзе на базе Белтэлерадыёкампаніі. Плануецца, што перад гэтым Аляксандр Лукашэнка азнаёміцца з перспектывамі развіцця вяшчання навін. Прэзідэнту даложаць аб тэхнічным перааснашчэнні, пераходзе на вяшчанне ў HD-фармаце.
У тэлестудыі на сустрэчы з кіраўніком дзяржавы будуць прысутнічаць больш за 130 журналістаў, якія прадстаўляюць Белтэлерадыёкампанію, Другі нацыянальны канал, Сталічнае тэлебачанне, інфармагенцтва БЕЛТА, рэдакцыю газеты "Советская Белоруссия", выдавецкі дом "Звязда" і нацыянальны філіял міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі "МІР". Усе яны змогуць стаць актыўнымі ўдзельнікамі размовы і задаць Аляксандру Лукашэнку пытанні, якія іх цікавяць.
Самыя цікавыя моманты і падрабязнасці размовы з Прэзідэнтам на працягу дня будуць публікавацца на стужцы БЕЛТА, а таксама выйдуць у эфіры навін на цэнтральных беларускіх тэлеканалах.