4 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларус Іван Лютарэвіч і ўкраінскі тэнісіст Уладзіслаў Манафаў выйшлі ў паўфінал парнага разраду турніру ATP Challenger у італьянскай Барлеце з прызавым фондам 74,8 тыс. еўра, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Сёння ў чвэрцьфінале тэнісісты абыгралі ў дзвюх партыях румынска-харвацкі дуэт Марыуш Копіл / Ніно Сердарушыч - 6:4, 7:5. У стартавым матчы Лютарэвіч і Манафаў перамаглі Даміра Джумхура і Нермана Фатыча (Боснія і Герцагавіна) - 6:3, 2:6, 11:9. У гульні за выхад у фінал сустрэнуцца з французскай парай Бенджамін Банзі / Тэа Арыбаж.