25 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чарговы выпуск сумеснага праекта БЕЛТА і Беларускага дзяржаўнага музея Вялікай Айчыннай вайны "Лёсы, складзеныя ў трохкутнік" прысвечаны Герою Савецкага Саюза Барысу Коўзану.
У гады Вялікай Айчыннай вайны савецкія лётчыкі сотні разоў таранілі фашысцкія самалёты, 17 пілотаў запісалі на свой баявы рахунак па два тараны. Барыс Коўзан - чатыры. Ён адзіны ў свеце лётчык-знішчальнік, які здзейсніў чатыры паветраныя тараны і застаўся ў жывых.
Асабістыя гісторыі праекта "Лёсы, складзеныя ў трохкутнік" будуць выходзіць на сайце БЕЛТА штотыднёва да 9 Мая.