3 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чарговы выпуск сумеснага праекта БЕЛТА і Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны "Лёсы, складзеныя ў трохкутнік" прысвечаны легендарнаму ўраджэнцу Гомеля Герою Савецкага Саюза Аляксандру Лізюкову.
Салаўёўская пераправа, якую ўтрымліваў зводны атрад пад камандаваннем палкоўніка Лізюкова, адыграла вялікую ролю ў Смаленскай бітве, дзе праціўнік быў затрыманы на два месяцы.
За абарону Барысава і баі пад Смаленскам 5 жніўня 1941 года Аляксандру Лізюкову прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Кожнае пісьмо да жонкі, Настассі Фадзеевай, якую ён ласкава называе Тасяй, выказвае пяшчотнае каханне, з яго радкоў разумееш, што пачуцці па-сапраўднаму моцныя, выпрабаваныя часам: "Пяшчотна абдымаю цябе, мая маленькая жонка, і прытульваю да свайго сэрца, якое, як заўсёды, кахала і кахае толькі цябе адну з усіх жанчын, якіх я калі-небудзь сустракаў або ведаў на гэтым свеце. Не думай, мая родная, што гэта водгукі вясенніх матываў. У нас вясна ідзе па-асабліваму..."
Асаблівасць вясны, аб якой пісаў герой вайны, раскрывае прысвечаны яму выпуск.
Асабістыя гісторыі праекта "Лёсы, складзеныя ў трохкутнік" будуць выходзіць на сайце БЕЛТА штотыднёва да 9 Мая.