20 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Лагойск і Сілічы ўвайшлі ў топ-10 самых папулярных гарналыжных курортаў краін СНД у расійскіх турыстаў для адпачынку і падарожжаў гэтай зімой. Такія даныя прадаставілі БЕЛТА турыстычны партал Турстат.
Лепшыя курорты СНД для катання на горных лыжах і снаўбордзе размешчаны ў Казахстане, Беларусі, Азербайджане, Арменіі і Кыргызстане.
У першую дзясятку лепшых у СНД месцаў для гарналыжнага адпачынку, якія наведваюць турысты, уваходзяць Шымбулак, Алтайскія Альпы і Нуртау ў Казахстане, Лагойск і Сілічы ў Беларусі, Шахдаг і Туфандаг у Азербайджане, Цахкадзор у Арменіі, Каракол у Кыргызстане і Чымган ва Узбекістане.
Рэйтынг прадстаўлены па выніках аналізу тураў і прапаноў адпачынку на зімовых курортах СНД.