5 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадстаўніца Гомельскай вобласці Кацярына Дуброўская прадставіць Беларусь на міжнародным конкурсе прыгажосці "Краса Сусвету-2017", паведамілі БЕЛТА арганізатары конкурсу.
Кацярыне Дуброўскай 25 гадоў, яна не раз удзельнічала ў розных конкурсах прыгажосці. Стала міс Рэчыца-2017. Кацярына мае медыцынскую адукацыю, працуе аперацыйнай медсястрой.
Дзяўчына прадставіць краіну на міжнародным конкурсе, фінал якога плануецца правесці ў верасні ў Расіі.
"Краса Сусвету-2017" - новы конкурс прыгажосці сусветнага маштабу, які праводзіцца ў Расіі. Арганізатары ставяць сабе за мэту зрабіць яго адным з самых сацыяльна значных сярод праектаў, накіраваных на развіццё асобы, умацаванне сямейных катоўнасцей і здаровага ладу жыцця. Конкурс прыгажосці праходзіць у некалькі этапаў і завершыцца маштабным шоу.
Удзельнічаць у конкурсе могуць паўналетнія незамужнія дзяўчаты. Пераможца конкурсу "Краса Сусвету" атрымае падарункі ад спонсараў і партнёраў, грашовы прыз, а таксама іміджавыя фотасесіі ад міжнародных брэндаў і магчымасць удзелу ў сацыяльных праектах.