Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

31 Кст 2024

Каляндар падзей у Беларусі: ЛIСТАПАД 2024

Каляндар падзей у Беларусі: ЛIСТАПАД 2024

"Трыумф": новая праграма ў Белдзяржцырку

"Трыумф" на манежы Белдзяржцырка збярэ сапраўднае сузор'е артыстаў з 19 краін свету, сярод якіх Аўстралія, Аргенціна, Італія, Эфіопія, Расія, Беларусь, Малдова, Калумбія, Ізраіль, Фінляндыя, Таджыкістан, Кыргызстан, Партугалія, Венгрыя, КНДР, Азербайджан, Казахстан, Узбекістан, Грузія. Мінчане і госці сталіцы ўбачаць нумары прызёраў і лаўрэатаў III Мінскага міжнароднага фестывалю цыркавога мастацтва (а гэта Гран-пры, дзве залатыя, дзве сярэбраныя, дзве бронзавыя ўзнагароды і, вядома, адна з самых дарагіх – прыз глядацкіх сімпатый), які завяршыўся 22 верасня грандыёзным гала-канцэртам.

Калі: 28 верасня – 1 снежня
Дзе: Беларускі дзяржаўны цырк, пр. Незалежнасці, 32, Мінск

Cinemascope #shhh: рэтраспектыва "новай хвалі" ў "Манахроме"

Праект Cinemascope #shhh адкрывае асенні сезон-2024, прадаўжаючы знаёміць гледачоў з лепшымі стужкамі сусветнага кінематографа. На гэты раз вячэрнія сеансы праходзяць не пад адкрытым небам, а ва ўтульнай прасторы "Манахром" на вуліцы Кастрычніцкай. Госці ўбачаць рэтраспектыву самых знакавых фільмаў "новай хвалі" – напрамку ў французскім кінематографе канца 1950-60-х гадоў, прадстаўнікі якога адмовіліся ад існуючых правіл здымкі і прадказальнасці расказвання. Кінастужкі дэманструюцца на мове арыгінала з рускімі субцітрамі.

Калі: 2 кастрычніка – 6 лістапада
Дзе: прастора "Манахром", вул. Кастрычніцкая, 16/3, 2-і паверх, Мінск

Экскурсіі "Унікальны свет закулісся Вялікага тэатра Беларусі"

Як жыве Вялікі тэатр? Што адбываецца на сцэне, пакуль гледачы адпачываюць? І якія сакрэты захоўваюць па той бок заслоны? Аб гэтым можна даведацца на экскурсіях, якія праводзяць для гасцей у галоўным тэатры краіны. Гіды раскажуць аб насычаным жыцці тэатра, тонкасцях стварэння рэквізіту, касцюмаў і дэкарацый, магчымасцях сцэны, самых цікавых старонках гісторыі. У будні наведвальнікі могуць убачыць пажарную заслону, паназіраць за падрыхтоўкай да вячэрняга спектакля, а таксама ўбачыць, як ствараюцца масіўныя дэкарацыі і паразмаўляць з майстрамі тэатральнага касцюма.

Калі: 1, 5, 6, 12, 13, 16, 19, 20, 22, 26, 27 i 28 лiстапада
Дзе: Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі, пл. Парыжскай Камуны, 1, Мінск

"Марафон адзінства" ў Беларусі

"Марафон адзінства" ў БеларусіНа ўрачыстым мерапрыемстве да Дня народнага адзінства 17 верасня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка аб'явіў аб старце рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі "Марафон адзінства". "Гэта будзе марафон трыадзінства традыцый: нацыянальнай культуры, якую беражліва захоўваем і развіваем, талентаў нашых людзей, якімі славіцца беларуская зямля, прыгажосці славянскай душы, якая напаўняе свет вакол гармоніяй і ўзаемаразуменнем", – расказаў аб тым, чаго чакае ад маштабнай грамадска-культурнай. акцыі, кіраўнік дзяржавы.

Маштабныя канцэрты, якія пройдуць у розных беларускіх гарадах, падораць гледачам мноства станоўчых эмоцый. Па сутнасці, яны стануць працягам унікальнага патрыятычнага форуму, які адбыўся ў сталіцы ў Дзень народнага адзінства, дзе на адной пляцоўцы перад публікай выступалі прафесійныя і самадзейныя калектывы розных узростаў, якія прыехалі практычна з усіх куткоў Беларусі.

Арганізатары аб'явілі, што пунктамі марафону стануць 13 гарадоў краіны: Брэст, Баранавічы, Пінск, Ліда, Гродна, Салігорск, Гомель, Жлобін, Маладзечна, Бабруйск, Магілёў, Віцебск і Орша. Тым не менш, маршрут акцыі можа быць пашыраны.

Калі, дзе:

8-9 лістапада – Пінск
15-16 лістапада – Бабруйск
22-23 лістапада – Магілёў

22-23 лістапада – Віцебск
29-30 снежня – Орша

"Космас – наш!": выстава творчасці Язэпа Драздовіча ў Мінску

Язэп Драздовіч – першы беларускі мастак, які ў сваёй творчасці звярнуўся да тэмы космасу. Акрамя таго, ён займаўся літаратурай, гісторыяй, этнаграфіяй, ездзіў у экспедыцыі, збіраў нацыянальныя песні і абрады, упрыгожваў вясковыя дамы размаляванымі дыванамі (маляванкамі) і нават вёў археалагічныя раскопкі! За гэту неверагодную шматграннасць паклоннікі таленту называюць яго "беларускім Леанарда да Вінчы". Ды і сам майстар усведамляў сваю рознабаковую асобу: у аўтапартрэце паказаў сябе адразу ў трох іпастасях – Драздовіч-астраном, Драздовіч-мастак, Драздовіч-гісторык. У музейнай экспазіцыі прадстаўлены размаляваныя дываны, якія адыгрывалі ролю сямейнага абярэга, карціны, рукапісы Язэпа Драздовіча, фальклорныя сшыткі народнага паэта Беларусі Якуба Коласа.

Калі: з 11 кастрычніка
Дзе: Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа, вул. Акадэмічная, 5, Мінск

VIVA KOLA ART 2024: мастацкая выстава-конкурс у Мінску

Мастацкая выстава-конкурс VIVA KOLA ART 2024 імкнецца стварыць партрэт сучаснага спорту, знайсці крэатыўныя візуальныя рашэнні ў сінтэзе мастацтва і спорту, прадэманстраваць высокія спартыўныя дасягненні і культурны патэнцыял краіны. У бягучым годзе ў праекце можна ўбачыць такія знакавыя для Беларусі віды спорту, як хакей, біятлон, гімнастыка, тэніс, лыжныя гонкі... У экспазіцыі прадстаўлены творы больш як 200 аўтараў у 11 намінацыях – ад жывапісу, графікі і дызайну да скульптуры, рэпартажнай і мастацкай фатаграфіі. Наведвальнікі змогуць не толькі атрымаць асалоду ад твораў мастацтва, але і набыць работы з калекцыі мастацкага праекта VIVA KOLA ART мінулага сезона.

Калі: 25 кастрычніка – 30 лістапада
Дзе: Палац мастацтва, вул. Казлова, 3, Мінск

XXIX Міжнародны фестываль арганнай музыкі "Званы Сафіі"

Фестываль арганнай музыкі "Званы Сафіі" запрашае знатакоў класікі наведаць вечары 29-га сезона ў канцэртнай зале полацкага Сафійскага сабора. У афішу лістапада ўвайшлі тэматычныя праграмы, сярод якіх – "Чатыры стагоддзі французскай музыкі" ў выкананні камернага аркестра "Еўропа-Цэнтр" пад кіраўніцтвам Раіля Садыкава, "Асенняя фантазія" салісткі Кацярыны Лявонцьевай (Расія-Германія), "Падарожжа па Еўропе" ў кампаніі музыкантаў Калінікі Мядзведзевай (Беларусь) і Аляксея Балашова (Расія). Фінальным акордам полацкага фестывалю стане канцэрт "Барока і рамантызм: музычныя дыялогі" ад арганісткі Кацярыны Нікалаевай.

Калі: 25 кастрычніка – 24 лістапада
Дзе: Сафійскі сабор, вул. Замкавая, 1, Полацк, Віцебская вобласць

Выстава "Рэха мадэрнізму. Ад Манэ да Кандзінскага" ў НЦСМ

"Рэха мадэрнізму" прагучыць у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў праз творы беларускіх аўтараў. Натхненнем да стварэння праекта паслужылі знакавыя працэсы ў еўрапейскім мастацтве канца XIX – пачатку XX стагоддзяў, сярод якіх – новы погляд імпрэсіяністаў на пейзаж, унутраны свет чалавека і яго страхі, пераасэнсаванне канонаў цялеснай прыгажосці, авангардныя ідэі Грыса, Клее і Кандзінскага. Наведвальнікі змогуць убачыць імерсіўны фільм-падарожжа ў свет мастацтва канца XIX – пачатку XX стст., а таксама прайсці тэматычны квест для блізкага знаёмства з экспазіцыяй. Таксама гасцей НЦСМ чакаюць інсталяцыі, спецыяльная тэматычная фотазона і інфармацыйныя стэнды з тэхналогіяй дапоўненай рэальнасці.

Калі: 25 кастрычніка 2024 – 19 студзеня 2025
Дзе: Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў, пр. Незалежнасці, 47, Мінск

XXII Міжнародны фестываль дзіцячай творчасці "Залатая пчолка"

Фестываль дзіцячай творчасці "Залатая пчолка" – візітная картка Магілёўшчыны – аб'яднае больш за 130 юных талентаў з чатырох краін: Беларусі, Расіі, Азербайджана і Узбекістана. Удзельнікам давядзецца сапернічаць у трох узроставых катэгорыях і 9 намінацыях ад народнага і эстраднага вакалу, народна-сцэнічнага і сучаснага танца да жывапісу і графікі. Перад сольнымі выканаўцамі і калектывамі стаіць задача не толькі прадэманстраваць майстэрства, але і пазнаёміць міжнароднае журы і гледачоў з культурай сваіх краін і народаў. У афішы – Дзень Дружбы, конкурс "Міс Залатая пчолка", выставы дзіцячай творчасці і пленэр-конкурс "Які цудоўны гэты свет", Дзень творчых дасягненняў, цырымонія ўзнагароджвання лаўрэатаў фестывалю і гала-канцэрт "Ззянне зорак", маладзёжны марафон "Мы – будучыня краіны"…

Калі: 31 кастрычніка – 3 лістапада
Дзе: раённы Цэнтр культуры, Клімавічы, Магілёўская вобласць

XXX Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад"

Юбілейны 30-ы сезон адкрые адзін з самых маштабных на прасторы СНД і буйнейшы ў Беларусі кінафорум – ММКФ "Лістапад". Яго галоўная тэма – 100-годдзе беларускага кінематографа. Для ўдзелу ў фестывалі была пададзена рэкордная колькасць заявак – звыш 3,4 тысячы! – з 124 краін. У конкурсе ігравога кіно прадстаўлена 18 фільмаў з 17 краін. Міжнароднае журы ўзначаліў акцёр і прадзюсар з Кітая Лей Хань. Адкрыецца "Лістапад"-2024 у Палацы Рэспублікі беларуска-расійскай стужкай "Чорны замак", створанай па матывах рамана класіка нацыянальнай літаратуры Уладзіміра Караткевіча.

Акрамя асноўнага конкурсу, у рамках праграмы разгорнуцца секцыі неігравога, дакументальнага, анімацыйнага кіно, конкурсы "Кіно маладых", нацыянальных кінашкол, а таксама конкурс дзіцячага і юнацкага кіно "Лістападзік". Таксама гледачоў чакаюць маштабная пазаконкурсная праграма і паказы фільмаў – лаўрэатаў фестывалю. Рэдкае і экзатычнае кіно паклоннікі мастацтва ўбачаць у рамках Дзён нацыянальнага кіно: у афішы – карціны з Індыі, Ірана, Пакістана, Узбекістана, Зімбабвэ і Рэспублікі Саха (Расія).

Сярод самых чаканых карцін 30-га ММКФ – фільм індыйскага рэжысёра Паялы Кападзія "Усё, што нам здаецца святлом", які атрымаў Гран-пры Канскага фестывалю гэтага года. Таксама прадставяць новую работу расійскага рэжысёра грузінскага паходжання Бакура Бакурадзэ "Снег у маім двары", якая была ўдастоена прыза за лепшую рэжысуру на Шанхайскім міжнародным кінафестывалі.

Калі: 1–8 лістапада
Дзе: кінатэатры Мінска, Палац Рэспублікі
Даведацца падрабязней

Дзяржаўны акадэмічны ансамбль народнага танца імя Ігара Майсеева ў Мінску

"Балет Ігара Майсеева" – нацыянальны брэнд з 87-гадовай гісторыяй, першы ў свеце прафесійны ансамбль народнага танца, прызнаны і ўдастоены шматлікіх узнагарод, уключаючы званне акадэмічнага і медаль ЮНЕСКА "Пяць кантынентаў". Яго адметнасць у тым, што заснавальніку ўдалося аб'яднаць класічны балет і фальклор ва ўнікальным жанры народна-сцэнічнага танца. З моманту стварэння ў 1937-м і да гэтага дня калектыў прадстаўляе мастацтва Расіі, ствараючы пластычны партрэт народаў праз танец. У рэпертуары ансамбля – сапраўдныя харэаграфічныя карціны і аднаактовыя балеты, якія раскрываюць глыбіню і прыгажосць народных традыцый. Дарэчы, у палітры прадстаўлены і знакамітыя беларускія танцы – "Крыжачок", "Бульба", "Юрачка".

Калі: 1 лістапада
Дзе: КЗ "Мінск", вул. Кастрычніцкая, 5, Мінск

TheatreHD: трансляцыі лепшых сусветных спектакляў у Мінску

Восенню трансляцыі лепшых пастановак са сцэн свету прадоўжацца ў сталічных кінатэатрах. У праграме лістапада 2024 года – драма, опера, балет, а таксама дакументальнае кіно пра мастацтва і выдатных жывапісцаў – #АртЛекторийВкино.

Калі: з 2 лістапада
Дзе: кінатэатр "Цэнтральны", кінапрастора moоon у ГЦ Dana Mall, Мінск

Кухня Беларусі: прэзентацыя стравы "Клёцкі з душамі" ў музеі-скансэне

"Клёцкі з душамі" – кулінарны брэнд Віцебскай вобласці, традыцыйная страва жыхароў усёй заходняй тэрыторыі ад Браслаўскага да Шаркаўшчынскага раёнаў. А з 2017 года з'яўляецца элементам нематэрыяльнай культурнай спадчыны, уключаным у спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі. Клёцкі гатавалі ў якасці рытуальнай стравы на Дзяды – Дзень памінання продкаў у беларусаў, таксама яны з'яўляюцца абавязковай стравай на жалобным памінальным стале. Аднак з цягам часу клёцкі сталі гатаваць у будныя і выхадныя дні, калі за сталом збіраецца ўся сям'я.

Калі: 2 лістапада, 13.00–15.00
Дзе: Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту, в. Азярцо, Мінскі раён

"Неакласіка": канцэрты беларускіх музыкантаў у Мінскім планетарыі

Канцэрт "Неакласіка ў планетарыі" адбудзецца ў рамках адукацыйнага праекта "Музыка і зоркі". Рамантычная музыка ў выкананні знакамітага беларускага піяніста і кампазітара Піліпа Шпартава ў спалучэнні з касмічнай атмасферай падорыць слухачам незабыўныя ўражанні. Пад купалам Мінскага планетарыя прагучаць творы найвялікшых кампазітараў ХХ і ХХІ стагоддзяў – Філіпа Гласа, якога называюць "голасам планеты Зямля", Ханса Цымера, Людовіка Эйнаўдзі і іншых.

Калі: 5 і 6 лістапада, 19.00
Дзе: Мінскі планетарый, вул. Фрунзэ, 2, Мінск

XXII Міжнародная выстаўка індустрыі прыгажосці і здароўя InterStyle 2024

Адзіная ў Беларусі тэматычная прафесійная выстаўка – InterStyle – у 22-м сезоне зноў збярэ беларускіх і замежных прафесіяналаў цырульніцкага мастацтва, візажу, касметалогіі, ногцевага сэрвісу. Гэта пляцоўка для абмену ведамі і вопытам з калегамі, знаёмства гасцей з моднымі тэндэнцыямі, прэзентацыя лепшых матэрыялаў і касметычных сродкаў. Гасцей чакае насычаная праграма мерапрыемстваў, сярод якіх – Міжнародны фестываль прыгажосці "РУЖА ВЯТРОЎ HAIR", паказы беларускіх дызайнераў APRANA FASHION SHOW, дэманстрацыі, конкурсы, шоу-паказы і майстар-класы ад удзельнікаў.

Калі: 7–10 лістапада
Дзе: Футбольны манеж, пр. Пераможцаў, 20/2, Мінск

"Каралева скрыпкі": Маймуна і сімфанічны аркестр Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі Беларусі ў філармоніі

Маймуна вядома публіцы па дуэце са спеваком Юзары на конкурсе "Еўрабачанне-2015", у мінулым – першая скрыпка Прэзідэнцкага аркестра. Выканаўца віртуозна валодае інструментам: ёй удалося сыграць "Палёт чмяля" за 54 секунды, пабіўшы сусветны рэкорд немца Дэвіда Гарэта. Новай старонкай у яе творчай біяграфіі стала супрацоўніцтва з сімфанічным аркестрам Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі Беларусі. У праграму вечара ўвайшлі фальклорныя творы (напрыклад, англійская народная песня Greensleeves), прызнаныя ўжо класікай творы Сен-Санса, Хачатурана, Брамса, Монці, а таксама мелодыі са знакамітых фільмаў "Маска Зора", "Піраты Карыбскага мора", "Мулен Руж", "Гульня прастолаў"…

Калі: 12 лістапада
Дзе: Беларуская дзяржаўная філармонія, пр. Незалежнасці, 50, Мінск

ХХХ Міжнародная аптовая выстаўка-кірмаш "ПРАДЭКСПА" ў Мінску

30-я па ліку выстаўка-кірмаш "ПРАДЭКСПА" аб'яднае звыш 50 беларускіх прадпрыемстваў, у іх ліку – флагманы харчовай галіны краіны. Маштабным блокам будзе прадстаўлена прадукцыя з Расіі (не менш як 10 рэгіёнаў). У праграму ўключаны В2В-перагаворы RETAIL&FOOD прадпрыемстваў-удзельнікаў з прадстаўнікамі камерцыйных службаў замежных гандлёвых сетак, навучальныя семінары і майстар-класы. У рамках выстаўкі адбудуцца рэспубліканскі агляд якасці хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў "Смаката-2024", конкурс кандытарскага майстэрства "Беларусь касмічная", міжнародны чэмпіянат кандытарскага мастацтва, Міжнародны кулінарны кубак-2024, міжнародны конкурс на лепшую ўпакоўку "СмакАрт-2024" і Нацыянальны конкурс мёду.

Калі: 12–15 лістапада
Дзе: Футбольны манеж, вул. Пераможцаў, 20/2, Мінск
Даведацца падрабязней

"Музычныя шэдэўры савецкага кіно" ў выкананні Дзмітрыя Пяўцова і групы "Певцовъ-оркестр"

Дзмітрый Пяўцоў, вядомы публіцы як акцёр тэатра і кіно, народны артыст Расіі, у новым – вакальным – праекце раскрываецца як яркі прафесійны эстрадны спявак з тэмбральна багатым голасам, беражлівым стаўленнем да выконваемага матэрыялу, харызматычнай падачай, пераканаўчай сцэнічнай пластыкай. Асновай музычнага калектыву "Певцовъ-оркестр", гісторыя якога налічвае дзясятак гадоў, з'яўляецца рок-група, дапоўненая сімфанічнымі, джазавымі і народнымі інструментамі. Калектыў вырашае, здавалася б, неверагодную задачу – узнавіць гучанне легендарных і ўсенародна любімых твораў выдатных савецкіх кампазітараў і паэтаў. У праграме прагучыць больш за 20 кампазіцый: "Я спросил у ясеня…", "Десантный батальон", "Романс морских офицеров", "Город, которого нет", "Смуглянка"…

Калі, дзе:
13 лістапада
– Абласны грамадска-культурны цэнтр, вул. Камуністычная, 1, Брэст
14 лістапада – гарадскі Дом культуры, вул. Леніна, 4а, Баранавічы
15 лістапада – Абласны грамадска-культурны цэнтр, вул. Ланге, 17, Гомель
16 лістапада – Палац культуры, вул. Казлова, 41, Салігорск
17 лістапада – Цэнтральны Дом афіцэраў, вул. Чырвонаармейская, 3, Мінск

"Інзэнайт": шоу балета Алы Духавай у Беларусі

Знакаміты Тэатр танца Алы Духавай пакажа новы спектакль, у якім прапануе гледачу акунуцца ў свет сапраўдных шэдэўраў сусветнага мастацтва. Карціны вялікіх мастакоў з дапамогай танца ажываюць на вачах публікі. Пры гэтым у шоу прадстаўлена ўся разнастайнасць жанраў – ад класічнага балета, які ўражвае сваёй пластыкай, да гарачай румбы, вясёлага канкана і рускага карагода. А гэта больш за дваццаць нумароў – страсных, гарэзлівых і іранічных, адточаных да дробязей, у якіх, паводле слоў балетмайстра, кожны ўбачыць гісторыі, блізкія асабіста для сябе.

Калі, дзе:
19 лістапада
– Палац культуры чыгуначнікаў, вул. Някрасава, 2а, Віцебск
20 лістапада – ПК "Нафтан", вул. Маладзёжная, 76, Наваполацк
21 лістапада – Палац Рэспублікі, вул. Кастрычніцкая, 1, Мінск
25 лістапада – Палац культуры вобласці, пр. Пушкінскі, 7, Магілёў

Праект "Жывая музыка кіно" ў Мінску

Інтэрактыўны праект "Жывая музыка кіно" ў выкананні салістаў Дзяржаўнага камернага аркестра пад кіраўніцтвам галоўнага дырыжора Яўгена Бушкова прадставіць рамантычную нямую камедыю "7 шанцаў" (1925) з фільмаграфіі аднаго з найвялікшых комікаў першай паловы ХХ стагоддзя Бастэра Кітана. Згодна з сюжэтам, Джымі Шэнан (Бастэр Кітан) даведваецца, што ён атрымае ўражальную спадчыну ад дзядулі, але для гэтага яму неабходна выканаць адну ўмову – ажаніцца сёння ў сем вечара... Музыку да фільма стварыў кампазітар Стывен Прутсман, які "агучыў" творы Бастэра Кітана "Шэрлак малодшы" (1924), "Каледж" (1927).

Калі: 20 лістапада
Дзе: кінатэатр "Цэнтральны", пр. Незалежнасці, 13, Мінск

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі