24 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы канал Беларускага радыё правядзе "Юбілейны тыдзень" Івана Шамякіна, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.
Спецыяльныя эфіры пройдуць 25-31 студзеня і будуць прысвечаны 95-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі.
"У фондах Беларускага радыё захавалася шмат радыёспектакляў і пастановак вядомых твораў пісьменніка: "Сэрца на далоні", "Снежныя зімы", "Трывожнае шчасце", "Вазьму твой боль", "І змоўклі птушкі", "Хлеб", "У добры час" і іншыя", - адзначылі ў прэс-службе.
Так, у панядзелак, аўторак і сераду слухачам будзе прадстаўлены радыёспектакль "Сэрца на далоні", у чацвер і пятніцу - радыёкампазіцыя спектакля Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача "Залаты медаль" па аднайменнай п'есе. У суботу і нядзелю на радыё прагучыць спектакль "Трывожнае шчасце".
Начатак эфіраў у 22.05.