Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

16 Жнв 2013

Гісторык моды Аляксандр Васільеў прачытае лекцыю для спецыялістаў прадпрыемстваў легпрама Віцебска

Вядомы гісторык моды Аляксандр Васільеў16 жніўня, Віцебск /Алена Ціханава - БЕЛТА/. Вядомы гісторык моды Аляксандр Васільеў прачытае лекцыю для спецыялістаў прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці Віцебска. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла намеснік старшыні Віцебскага гарвыканкама Зінаіда Каралёва.

"У Віцебску вельмі шмат прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці, акрамя таго, тут размешчаны тэхналагічны ўніверсітэт, які рыхтуе спецыялістаў для ўсёй краіны. Гэта і ёсць тая мэтавая аўдыторыя, на якую ў першую чаргу будзе разлічана лекцыя", - сказала намеснік старшыні гарвыканкама. Яна падкрэсліла, што выступленне Аляксандра Васільева ў Віцебку будзе мець не забаўляльны, а адукацыйны характар.

Нягледзячы на гэта, яна пераканана, што сустрэча з вядомым гісторыкам моды будзе карысная для ўсіх жыхароў Віцебска. "Горад мае неафіцыйны статус культурнай сталіцы Беларусі, і трэба імкнуцца гэтаму адпавядаць ва ўсім, у тым ліку ў адзенні", - адзначыла Зінаіда Каралёва.

Рускі і французскі гісторык моды, калекцыянер, дэкаратар інтэр'ераў, тэатральны мастак, аўтар папулярных кніг і артыкулаў, лектар, тэлевядучы, пачэсны член Расійскай акадэміі мастацтваў Аляксандр Васільеў прыедзе ў Віцебск 11 верасня. Яго трохгадзінная сустрэча з аўдыторыяй адбудзецца ў канцэртнай зале "Віцебск".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі