11 мая, Кіеў /Кар. БЕЛТА/.
Група NaviBand выступіць сёння ў другім паўфінале 62-га міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне", які прымае Кіеў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.Прадстаўнікі Беларусі выйдуць на сцэну пад 14-м нумарам. Усяго ў другім паўфінале за права выйсці ў фінал будуць змагацца 18 краін. Спіс паўфіналістаў наступны: 1.
Сербія; 2. Аўстрыя; 3. Македонія; 4. Мальта; 5. Румынія; 6. Нідэрланды; 7. Венгрыя; 8. Данія; 9. Ірландыя; 10. Сан-Марына; 11. Харватыя; 12. Нарвегія; 13. Швейцарыя; 14. Беларусь; 15. Балгарыя; 16. Літва; 17. Эстонія; 18. Ізраіль.Беларуская група NaviBand выступіць на конкурсе з беларускамоўнай кампазіцыяй "Гісторыя майго жыцця".
Міжнародны конкурс песні "Еўрабачанне-2017" праходзіць у Кіеве з 9 па 13 мая. Першы паўфінал адбыўся 9 мая, другі пройдзе 11-га, фінал - 13 мая.
Прамую трансляцыю паўфіналаў і фіналу
традыцыйна вядуць тэлеканалы Белтэлерадыёкампаніі - "Беларусь 1" і міжнародны спадарожнікавы тэлеканал "Беларусь 24".