Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

8 Жнв 2024

"Гэта культурны брэнд Гомеля". Харэаграфічны фестываль "Сожскі карагод" пройдзе 13-15 верасня


Фота з архiва

8 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. XI Міжнародны фестываль харэаграфічнага мастацтва "Сожскі карагод" пройдзе 13-15 верасня ў Гомелі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства культуры.

"Сожскі карагод" - сапраўднае свята танца і культурны брэнд Гомельскага рэгіёна, які ператварыў Гомель у танцавальную сталіцу Беларусі, заявілі ў Міністэрстве культуры. Атмасфера дружбы, міру і ўзаемаразумення 11-ы раз аб'яднае ў горадзе над Сожам усіх аматараў харэаграфічнага мастацтва з краін блізкага і далёкага замежжа.

Фестываль "дае магчымасць гледачам і ўдзельнікам дакрануцца да вытокаў духоўнасці і хараства роднай зямлі, праз майстэрства танца адчуць непаўторнасць і ўнікальнасць танцавальнай спадчыны краін-удзельніц",  дадалі ў ведамстве.

"Расійскія калектывы прадставяць танцавальную палітру ад Урала да Бранска. Гледачоў чакае сустрэча з грузінскімі і азербайджанскімі ансамблямі, а таксама экзатычнымі танцорамі са Шры-Ланкі. Чакаецца прыезд і іншых харэаграфічных калектываў з усходніх краін, а таксама блізкага і далёкага замежжа", - пракаменціраваў праграму свята танца галоўны рэжысёр фестывалю Пётр Свярдлоў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі