29 верасня, Пекін /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Генеральнае консульства Беларусі адкрываецца ў кітайскім Гуанчжоу. Адпаведнае міжурадавае пагадненне заключана сёння ў Пекіне ў прысутнасці кіраўнікоў дзяржаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Як паведамлялася раней са спасылкай на пастанову Савета Міністраў ад 27 верасня 2016 года, Міністэрству фінансаў даручана ажыццяўляць фінансаванне расходаў на адкрыццё і ўтрыманне генконсульства ў межах сродкаў, прадугледжаных Міністэрству замежных спраў у рэспубліканскім бюджэце на адкрыццё і ўтрыманне дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Беларусі за мяжой.
Некалькі гадоў таму Беларусь таксама адкрыла генеральнае консульства ў Шанхаі.