22 студзеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей і міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган сёння ўрачыста пагасілі паштовы блок да 100-годдзя беларускай дыпламатычнай службы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Цырымонія адбылася ў Нацыянальным гістарычным музеі.
"Мы стараемся ўносіць свой уклад у развіццё не толькі беларускай дыпламатыі, дзяржаўнасці, але і філатэліі. Мы ўдзячны Міністэрству сувязі і інфарматызацыі за тое, што разам рэалізавалі гэты праект, і сёння гасім паштовую марку, прысвечаную 100-годдзю беларускай дыпламатычнай службы", - адзначыў міністр замежных спраў Беларусі. Ён выказаў упэўненасць, што марка з цягам часу стане рарытэтам.