18 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гандбалісткі "Гомеля" чацвёрты раз сталі чэмпіёнкамі Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У вырашальным паядынку за залатыя медалі на пляцоўцы гомельскага Палаца гульнявых відаў спорту падапечныя Томажа Чатара ўпэўнена перайгралі гандбалістак БНТУ-БелАЗа з лікам 29:27 (16:9). Гаспадыні з першых мінут узялі ініцыятыву ў свае рукі і дамінавалі на працягу ўсяго гульнявога часу. Самымі рэзультатыўнымі сталі гамяльчанка Наталля Коціна і мінчанка Марыя Канавал, якія закінулі па сем мячоў. У мінулую сераду ў Мінску гамяльчанкі ўступілі з лікам 30:31.
Уладальніцамі бронзавых узнагарод сталі гандбалісткі "Гараднічанкі" з Гродна, спартсменкі "Бярэсця" з Брэста замкнулі квартэт самых моцных. Лепшым бамбардзірам стала Рэгіна Кудраўцава (БНТУ-БелАЗ), якая закінула 180 мячоў.
У мужчын чэмпіёнам Беларусі 12-ы раз стаў Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова, сярэбраная ўзнагарода ў мінскага СКА, бронзавая дасталася магілёўскаму клубу "Машэка".
Лепшым снайперам стаў Максім Нясвадзьба з гродзенскага "Кронана", які закінуў 174 мячы.
Паводле рашэння выканкама Беларускай федэрацыі гандбола "Фіналы чатырох" розыгрышу Кубка Беларусі сярод мужчынскіх і жаночых каманд перанесены на пачатак сезона-2020/2021.