24 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/.
Ганаровае званне "Народны настаўнік Беларусі" прысвоена настаўніку фізікі Магілёўскага дзяржаўнага абласнога ліцэя нумар 1 Валерыю Барашкову. Адпаведны ўказ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 24 лістапада, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.Знамянальна, што гэта ганаровае званне ў Беларусі прысвойваецца ўпершыню.
Указам таксама прысвоена ганаровае званне "Народны артыст Беларусі" артысту-вакалісту - вядучаму майстру сцэны Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Настассі Масквіной.
Групе работнікаў за заслугі ў розных сферах дзейнасці прысвоены ганаровыя званні заслужанага артыста, дзеяча навукі, работніка адукацыі, урача, работніка аховы здароўя, прамысловасці, сельскай гаспадаркі, лесавода, будаўніка, трэнера, майстра спорту.