17 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты зборных Беларусі і Грузіі сустрэнуцца 8 кастрычніка ў Тбілісі ў паўфінальным паядынку Лігі нацый. Такое рашэнне прынята сёння на відэапасяджэнні выканкама Саюза еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У другім матчы паўфінальнай стадыі футбалісты Паўночнай Македоніі прымуць каманду Косава. Пераможцы паўфіналаў 12 лістапада сустрэнуцца ў вырашальным паядынку за пуцёўку ў фінальную стадыю чэмпіянату Еўропы, які ў сувязі з пандэміяй каранавіруса быў перанесены на 2021 год.
16-е па ліку кантынентальнае першынство пройдзе з 11 чэрвеня па 11 ліпеня 2021 года. Яго гульні прымуць стадыёны 12 гарадоў розных краін Старога Свету - Рыма, Глазга, Більбаа, Будапешта, Дубліна, Капенгагена, Мюнхена, Амстэрдама, Бухарэста, Санкт-Пецярбурга, Баку і Лондана.