6 верасня, Мінск /Алеся Серада - БЕЛТА/. Форум па вырашэнні спрэчак у краінах Усходняй Еўропы пройдзе 23 верасня ў Мінску, паведамілі БЕЛТА арганізатары мерапрыемства.
Удзельнікі форуму абмяркуюць нюансы ў прачытанні міжнародных канвенцый судамі розных краін, асаблівасці судаводства, механізмы выканання рашэнняў судоў і рэформы ў сферы арбітражу. Размова будзе ісці не толькі аб тым, што прапісана ў заканадаўстве, але галоўным чынам аб тым, што адбываецца на практыцы.
У пасяджэнні плануюць прыняць удзел больш за 200 чалавек, а спікерамі стануць вядомыя еўрапейскія юрысты, прадстаўнікі буйных юрыдычных фірм Старога Свету.
Форум пройдзе пры падтрымцы вядучых юрыдычных фірм Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, краін Балтыі, а таксама маскоўскай Арбітражнай асацыяцыі, Украінскай арбітражнай асацыяцыі і Асацыяцыі міжнароднага права і арбітражу.