Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

27 Жнв 2013

Фестываль "Залаты шлягер" збярэ ў Магілёве папулярных выканаўцаў з 11 краін

Міжнародны музычны фестываль "Залаты шлягер"26 жніўня, Магілёў /Вольга Ткачова - БЕЛТА/. Міжнародны музычны фестываль "Залаты шлягер" пройдзе ў Магілёве 9-13 кастрычніка. Плануецца, што ў абласны цэнтр прыедуць папулярныя выканаўцы і калектывы з 11 краін: Беларусі, Расіі, Ізраіля, Эстоніі, Кубы, Грузіі, Германіі, Латвіі, Узбекістана, Малдовы, ЗША. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Магілёўскай абласной філармоніі.

Усе канцэрты ў час маштабнага свята адбудуцца на дзвюх пляцоўках: у Лядовым палацы і Палацы культуры вобласці. Апошні да фестывалю рэканструявалі. Тут абнавілі фасад, адрамантавалі фантан на прылеглай тэрыторыі.

Папярэднічаць "Залатому шлягеру" 8 кастрычніка будзе рэтра-канцэрт "Музычны залаты дождж". Перадсвяточную атмасферу і добры настрой жыхарам і гасцям горада на Дняпры падораць вядомыя выканаўцы, дзіцячыя калектывы Магілёўшчыны. У іх ліку Павел Усовіч, Алена Мацярынка, вакальная група "Беатрыс", ансамбль эстраднага танца "Тэт-А-Тэт".

Стартуе міжнародны фестываль канцэртам зорак сусветнага і беларускага джаза. Сваё майстэрства прадэманструюць вядучы інтэрпрэтатар вакальнай музыкі Дзюка Элінгтана вакаліст Кліў Дуглас і амерыканец Стэнлі Джордан, шырока вядомы дзякуючы фартэпіяннай тэхніцы ігры на гітары. Таксама джазавыя кампазіцыі прагучаць у выкананні саксафаніста і кампазітара з Ізраіля Лені Сендзерскі, беларускай вакальнай групы "Камерата" і сталічнай групы "Яблычны чай".

Урачыстае адкрыццё "Залатога шлягера" адбудзецца 10 кастрычніка. У ліку вядомых расійскіх імёнаў заяўлены Крысціна Арбакайтэ, Яўген Шахрай, Сямён Мільштэйн, Радзівон Газманаў, Вольга Зарубіна, Віктар Салтыкоў, а таксама група "Іванушкі International" і ансамбль "Ліся, песня". Беларускую эстраду прадставяць Ігар Лучанок, Ядвіга Паплаўская і Аляксандр Ціхановіч, Валерый Дайнэка, Іскуі Абалян, Уладзіслаў Плігаўка і інш. Акрамя таго, гледачы ацэняць майстэрства народнага артыста Малдовы Канстанціна Масковіча, эстонскага эстраднага спевака, кампазітара і драматычнага акцёра Тыніса Мягі, кубінскай папулярнай разнажанравай артысткі Барбары, легендарнай групы Boney M, кампазітара, паэта, выканаўцы з Грузіі Тэймураза Боджгуа.

Далей на працягу трох дзён праграмай музычнага фестывалю запланаваны разнастайныя канцэрты. Застольныя шлягеры прагучаць у выкананні Уладзіміра Дзявятава, Наталлі Банновай, Анатоля Ярмоленкі, фольк-поп групы "Лялькі", аркестра народных інструментаў імя Л.Іванова Магілёўскай абласной філармоніі. Маладзёжная аўдыторыя зможа патанаваць пад хіты Наталлі Гулькінай, групы "Кармэн", Яўгена Осіна, праекта "Дзі Бронкс і Наталі", Аляксандра Саладухі на канцэрце "Месца сустрэчы - танцпляцоўка". Для паклоннікаў Юрыя Антонава запланаваны сольны канцэрт артыста. Ва ўрачыстым закрыцці "Залатога шлягера" прымуць удзел такія зоркі эстрады як Уладзімір Дзявятаў, Лайма Вайкуле, Кай Метаў, Сяргей Дубровін, Мікалай Трубач, група "На-На".

Білеты на фестываль паступілі ў продаж. Іх кошт вар'іруецца ад Br100 да Br900 тыс.

"Залаты шлягер" быў арганізаваны ў лістападзе 1995 года пры падтрымцы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Гэта цудоўнае свята музыкі і песні заўсёды вызначалі высокае паэтычнае слова, глыбокі лірызм і сардэчнасць, паколькі ідэя фестывалю з самага пачатку ўзнікла з жадання сабраць разам "забытых" артыстаў, якія складаюць залаты фонд савецкай песні. "Залаты шлягер" прыняты ў Міжнародную федэрацыю фестываляў. У розны час у канцэртах удзельнічалі прызнаныя майстры сусветнага мастацтва больш чым з 20 краін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі