11 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы фестываль робататэхнікі RoboFest пройдзе ў Мінску 16-18 верасня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Парка высокіх тэхналогій.
У час фестывалю пройдуць спаборніцтвы па робататэхніцы сярод школьнікаў і вучняў адукацыйных цэнтраў, майстар-класы і навукова-папулярныя лекцыі, а таксама забаўляльнае шоу.
Усе тры дні мерапрыемства будзе працаваць выстаўка прамысловых робатаў і мабільнай робататэхнікі, якая павінна зацікавіць не толькі навічкоў, але і прафесіяналаў. Для першых выстаўка можа стаць паспяховым стартам на шляху да пошуку інвестараў і рэалізацыі свайго праекта ў прамысловых маштабах. Для другіх гэта выдатная магчымасць прадэманстраваць сваю прадукцыю ў рамках унікальнай экспазіцыі тэхналогій.
Для ўдзелу ў выстаўцы ў якасці экспанента трэба пакінуць заяўку. Чакаецца, што на пляцоўцы фестывалю збяруцца школьнікі і студэнты, ІТ-прадпрымальнікі, эксперты. Наведаць мерапрыемства ў якасці госця або ўдзельніка любы жадаючы зможа бясплатна.