20 ліпеня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Міжнародны фестываль міфалогіі "Шлях Цмока", які планавалася правесці ў Бярэзінскім біясферным запаведніку 22-23 жніўня, адменены, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА арганізатары.
"Было прынята рашэнне перанесці гэта ўнікальнае міфалагічнае свята на жнівень наступнага года з-за нестабільнай эпідэміялагічнай сітуацыі", - растлумачылі ў запаведніку.
У мінулым годзе міжнародны форум прайшоў у новым фармаце. Паводле задумы арганізатараў, ён аб'яднаў два цікавыя праекты з агульнай міфалагічнай тэматыкай, якія штогод праводзіліся на тэрыторыі Лепельскага раёна: заснаваныя на славянскіх міфах і легендах фестывалі "Міфы на балоце" ў Бярэзінскім запаведніку і "У госці да Лепельскага Цмока" ў Лепелі. Унікальная падзея ў культурным жыцці Беларусі дае гасцям свята магчымасць акунуцца ў таямнічы свет беларускіх міфаў, легенд і казак, а дзякуючы месцу правядзення падрабязней азнаёміцца з прыродай Беларусі.