19 снежня, Магілёў /Сяргей Кулягін - БЕЛТА/. Першы фестываль батлейкі "Масленiкаўскiя калядкi" адкрыўся 19 снежня ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя Паўла Масленікава, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА намеснік дырэктара музея Святлана Строгіна.
Пачынаючы з учарашняга дня, на працягу месяца з тэатралізаванымі паказамі ў Магілёве выступяць творчыя калектывы з розных гарадоў Беларусі, Расіі, Чэхіі. Пройдуць выстаўкі вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, старадаўніх навагодніх цацак, майстар-класы па вырабу сувеніраў, беларускія гульні і забавы.
"Батлейка - адзін з самых цікавых відаў тэатральнага мастацтва. Мы не раз ставілі ў музеі паказы нашага тэатра і бачылі, што людзей гэта цікавіць. Спадзяёмся, што ідэя аб'яднаць адным фестывалем таленавітых людзей, якія адраджаюць традыцыі, спадабаецца магіляўчанам", - адзначыла Святлана Строгіна.
Фестываль адкрылі паказы адразу пяці народных тэатраў з Магілёва, Нясвіжа і Санкт-Пецярбурга.
Пн | Аўт | Сер | Чцв | Пт | Сб | Нядз |
---|