1 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/.
Дызайнерам уваходнага білета ў Нацыянальны мастацкі музей Беларусі можа стаць любы жадаючы, які дасягнуў 18 гадоў, паведамілі БЕЛТА ў музеі.Конкурс дызайну
ўваходнага білета музей арганізуе 11 раз. Заяўкі прымаюцца да 14 лістапада. Галоўным прызам стане грашовае ўзнагароджанне ў памеры Br1 тыс. Будзе ўручаны таксама прыз глядацкіх сімпатый (Br500).Выкарыстанне выбранага дызайну білета плануецца на працягу аднаго каляндарнага года.
На час правядзення конкурсу яго ўдзельнікам дазволена бясплатнае фатаграфаванне інтэр'ераў музея і твораў пастаяннай экспазіцыі. Конкурсныя работы будуць размешчаны на сайце Нацыянальнага мастацкага музея, на яго старонках у сацыяльных сетках.
Адзін удзельнік можа прадаставіць у музей не больш за тры конкурсныя работы. Работы падаюць асабіста ўдзельнікі ў запячатаным папяровым канверце, на якім пазначана толькі назва конкурсу. Акрамя таго, прадастаўляецца электронная версія работы.
Журы пад старшынствам генеральнага дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея Уладзіміра Пракапцова ацэніць работы з 17 па 20 лістапада, галасаванне наведвальнікаў за прыз глядацкіх сімпатый пройдзе ў гэты ж перыяд.
Аб'яўленне вынікаў адбудзецца 24 лістапада.