10 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дні культуры Таджыкістана пройдуць 10-14 лістапада ў Беларусі, паведамляе БЕЛТА.
Урачыстая цырымонія адкрыцця дзён культуры адбудзецца ў зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі.
Культуру Таджыкістана ў Беларусі прадставяць лепшыя майстры мастацтва. У ліку запланаваных мерапрыемстваў - канцэртная праграма, выстава з 40 карцін, дэманстрацыя мастацкіх фільмаў кінастудыі "Таджыкфільм" - "Захад світання" і "Настаўнік". Акрамя таго, будзе паказана калекцыя твораў майстроў народных мастацтваў. Яшчэ адным цікавым пунктам праграмы Дзён культуры абяцае стаць прэзентацыя кнігі п'ес вядомага беларускага драматурга Аляксея Дударава на таджыкскай мове.