13 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дні культуры Беларусі ў Таджыкістане пройдуць з 15 па 19 кастрычніка, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве культуры Беларусі.
Урачыстае адкрыццё Дзён культуры Беларусі адбудзецца 16 кастрычніка ў Таджыкскім дзяржаўным акадэмічным тэатры оперы і балета імя С.Айні, дзе сваю канцэртную праграму прадставяць майстры мастацтваў Беларусі. У Таджыкістане запланаваны выступленні заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь Дзяржаўнага ансамбля танца Беларусі, будзе экспанавацца фотавыстаўка аб Беларусі з калекцыі Беларускага тэлеграфнага агенцтва.
У Дні культуры Беларусі ў Таджыкістане пройдуць паказы мастацкіх фільмаў "Брэсцкая крэпасць", "Сляды апосталаў". Таксама гледачы азнаёмяцца з работамі беларускіх мыльтыплікатараў - у праграме заяўлены пяць анімацыйных фільмаў.