14 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Дні карэйскага кіно пройдуць у Мінску 23-25 сакавіка, паведамілі БЕЛТА ў пасольстве Рэспублікі Карэя ў Беларусі.
Фільмы будуць дэманстравацца ў малой зале Палаца Рэспублікі. На працягу трох дзён гледачу будуць прадстаўлены кінастужкі рознага жанру, таксама можна будзе пазнаёміцца з выставай паўднёвакарэйскіх пейзажаў. Адкрыюцца Дні рамантычнай камедыяй "Маё каханне, мая нявеста" (у галоўных ролях Шын Мін А і Чо Чжон Сок).
Кінастужка "Кундо: эпоха пагрозы" (баявік, драма), якая будзе прадстаўлена гледачу 24 сакавіка, распавядае пра эпоху Часон (1859) і процістаянні беднякоў бязлітасным дваранам.
Завершыць Дні карэйскага кіно 25 сакавіка фантазійны трылер "Падазроны", што расказвае аб паўночнакарэйскім шпіёне, які асядае ў Паўднёвай Карэі.
Прадугледжваецца, што ўваход на сеансы будзе свабодным па білетах, якія можна атрымаць на ўваходзе ў малую залу Палаца Рэспублікі ў дзень паказу. Усе фільмы будуць прадстаўлены на мове арыгіналу з рускімі субтытрамі.