16 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дызайнеру Паўлу Козіну з Баранавіч усяго 19 гадоў, а дзякуючы яму пра беларускую фэшн-індустрыю даведаліся сусветна прызнаныя майстры: упершыню за 28 гадоў правядзення прэстыжнага міжнароднага фестывалю моды, мастацтва і дызайну "Адміралцейскі шпіль" у Санкт-Пецярбургу Гран-пры дасталася нашаму суайчынніку.
Педагогі з каледжа, дзе вучыцца Павел, запэўніваюць: ён літаральна сканіруе чалавека, імгненна вызначаючы, якая таму падыдзе прычоска, мэйк-ап і вобраз у цэлым. А сам дызайнер прызнаецца: яму дастаткова ўсяго аднаго погляду на лоскут тканіны, каб прыдумаць некалькі мадэляў адзення, якія з яго можна пашыць. Ён суткамі можа працаваць над стварэннем чагосьці эксклюзіўнага і не ўтойвае: калі б у каледжы дазволілі паставіць канапу і начаваць, то ён гэтак бы і зрабіў.
Павел Козін - чарговы герой праекта "Беларусы ў кадры". Таленавіты дызайнер расказаў нам, як навучыўся рабіць тканіну, якая імітуе абгарэлую паперу і стварыў свой метад роспісу адзення, куды вырашыў патраціць выйграныя на фестывалі "Адміралцейскі шпіль" паўмільёна расійскіх рублёў і што змяніў бы ў гардэробе беларусаў.
Кожны тыдзень у газеце "7 дней" і на сайце БЕЛТА мы глядзім на свет вачамі простых беларусаў, якія шчыра любяць сваю справу, сям'ю і краіну. Усе нашы героі ўнікальныя, але іх аб'ядноўвае адно - адданасць сабе і зямлі, дзе яны жывуць.
Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.