2 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская шаблістка Дар'я Андрэева выйграла сярэбраны медаль на міжнародным турніры Kunzelsau Wurth Cup - 2021, які праходзіў у Кюнцэльзау (Германія), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
На шляху да другой прыступкі п'едэстала беларуска атрымала чатыры перамогі.
У стартавым паядынку Дар'я Андрэева была мацнейшай за немку Карыну Шміт -15:2. Затым яна выбіла з барацьбы за ўзнагароды яшчэ трох спартсменак з Германіі: Лауру Зеб -15:12, Юльві Шылінгер - 15:9, Ан-Сафі Кіндлер - 15:10.
У фінальным паядынку Юліка Функе перамагла спартсменку з Беларусі з лікам 15:11.
Спаборніцтвы шаблістак у рамках міжнароднага турніру Kunzelsau Wurth Cup - 2021 сабралі 30 спартсменак з Аўстрыі, Беларусі, Бельгіі і Германіі.