7 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Трохразовая алімпійская чэмпіёнка беларуская біятланістка Дар'я Домрачава атрымае прыз лепшай спартсменкі Еўропы 2014 года ў час "Гонкі легенд" у Раўбічах. Аб гэтым у прэс-цэнтры БЕЛТА сёння паведаміла журналістам саветнік НАК, старшыня асацыяцыі спартыўнай прэсы Беларусі Настасся Марыніна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Дар'я Домрачава была прызнана лепшай журналістамі Еўрапейскага саюза спартыўных журналістаў, семінар якога пройдзе ў Мінску.
Дзякуючы поспехам такіх спартсменаў, як Дар'я Домрачава іншаземцы больш даведваюцца аб Беларусі, яе жыхарах, спартыўнай інфраструктуры, адзначыла Настасся Марыніна.