25 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адкрыты чэмпіянат Беларусі па брэйк-дансе NBC 2016, які пройдзе 29-30 студзеня ў Мінску, збярэ каля 400 выканаўцаў, паведаміў БЕЛТА кіраўнік Дома брэйк-данса Hunters і Маладзёжнага цэнтра вулічнай культуры і спорту "ProКач" Аляксандр Войнаў.
У танцавальных баталіях сыдуцца майстры вулічных танцаў з Беларусі, Расіі, Латвіі, Літвы, Казахстана, Грузіі і Узбекістана. Тытулаваныя і вопытныя суддзі вызначаць мацнейшых у трох намінацыях: "Сола дзеці да 12 гадоў", "Сола профі" і "Каманды 8 на 8". Пераможцы атрымаюць права прадставіць сваю краіну на сусветным фінале ў Марсэлі (Францыя) 5 сакавіка.
Гледачамі адборачнага этапу чэмпіянату свету ў спартыўным комплексе баскетбольнага клуба "Цмокі-Мінск" (вул. Уральская, 3а) стануць больш як 1 тыс. чалавек.
Мерапрыемства пройдзе пры падтрымцы Мінгарвыканкама, Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі, адміністрацыі Партызанскага раёна Мінска.