13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У мінскім Палацы спорту 14-15 лютага пройдзе першы этап чэмпіянату і першынства Беларусі па спартыўных танцах, у якім запланаваны ўдзел больш за 700 спартсменаў з усіх рэгіёнаў краіны. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Беларускім альянсе танцавальнага спорту (БАТС).
14 лютага спаборніцтвы пачнуцца ў першынстве па класах, у вячэрнім аддзяленні ўпершыню пройдзе турнір ва ўзроставай катэгорыі "Моладзь да 21 года". А 15 лютага вызначаць мацнейшых ва ўсіх узроставых катэгорыях "Юніёры-2", "Моладзь", "Дарослыя". Таксама ў гэты дзень адбудуцца адкрытыя спаборніцтвы сярод самых юных удзельнікаў ва ўзроставай катэгорыі "Baby stars" (2006-2007 г.н., 2004-2005 г.н., 2008 г.н. і маладзейшыя).
Арганізатары чэмпіянату - Міністэрства спорту і турызму, Нацыянальны алімпійскі камітэт, Мінгарвыканкам, Беларуская асацыяцыя танцавальнага спорту.